Падказелле (Пухавіцкі раён)

Вёска
Падказелле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Падказелле на карце Беларусі ±
Падказелле (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Падказелле (Пухавіцкі раён)
Падказелле (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Падказелле (Пухавіцкі раён)

Падказе́лле (трансліт.: Padkaziellie; руск.: Подкозелье) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць, каля ўпадзення ў яе Кавалёўкі. Уваходзіла ў склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя

Вёска Міхалевічы вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі яна належала да дамена Шацк, уласнасць Антонія Аскеркі, старасты мазырскага[1]. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пазней перайшла ад Аскеркаў да Ляневічаў. У 1860 годзе 2 двары[2]. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя ў фальварку было каля 2 валок зямлі[3]. Як адзначаў краязнавец Аляксандр Ельскі, месца было выгодным як паша і месца для рыбалоўства і палявання, нават на баброў і выдраў[3]. У 1889 годзе ўрочышчам Падказелле (Паказелле) валодаў праваслаўны дваранін Мікалай Лявонавіч Ляневіч, было 32 дзесяціны зямлі[4]. Паводле перапісу 1908 года хутар[5]. Паводле перапісу 1916 года засценак[6].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе 4 двары[7]. У 1939 годзе было 5 двароў[8].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года пад акупацыяй Германіі. У кастрычніку 1943 года вёска была спалена акупацыйнымі войскамі, забіта 5 жыхароў. Пасля вайны не была адноўлена[9].

Насельніцтва

  • 1908 год — 4 двары, 29 жыхароў[5]
  • 1916 год — 4 двары, 29 жыхароў, усе беларусы[6]
  • 1940 год — 7 двароў, 42 жыхары[9]

Памятныя месцы

  • Мемарыял каля былой вёскі Падказелле памяці загінулых 30 чэрвеня 1941 года ў ваколіцах вёскі Старынкі на шашы Узда — Пухавічы.

Крыніцы

Літаратура