Павел Леанідавіч Арэшнікаў (руск.: Павел Леонидович Орешников; 1894, г. Севастопаль[1] — ?) — савецкі журналіст.
Біяграфія
Рускі па нацыянальнасці, паходзіў з мяшчан[1]. Унук Феадосіі Ільінічны Арэшнікавай (пам. 1916; у другім шлюбе Віньён), якая ў гонар рана памерлага сына Леаніда фундавала ў Мікалаеве бальнічную Леаніда-Феадосіеўскую царкву[2].
Да пачатку і ў першыя гады Першай сусветнай вайны працаваў журналістам, быў забраны ў армію, у 1918 г. дэмабілізаваны ў чыне падпаручніка, інвалід, параліч левай рукі[1].
У 1917—1918 гг. з’яўляўся членам партыі левых эсэраў. Па заканчэнні трох курсаў юрыдычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1922 г. працаваў у газеце «Праўда». Пасля партчысткі 1923 г. выйшаў з членаў УсеКП(б) па стане здароўя[1].
У снежні 1924 г. накіраваны ў БССР на пасаду начальніка Галоўлітбела. У 1926 г. адначасова працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Полымя»[1].
Зноскі
Літаратура