Бацькі — Бецалель Зарыцкі і Хана Тенэнбаум. Першапачаткова навучаўся ў Кіеўскім універсітэце, у 1920 годзе, падчас Грамадзянскай вайны, эмігруе ў Італію, дзе робіцца вучнем знакамітай італьянскай школы алгебраічнай геаметрыі — Кастэльнуова, Энрыкеса і Северы. У 1927 годзе па запрашэнні Лефшэца эмігруе ў ЗША, дзе працуе ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, затым у Гарвардскім універсітэце.
Асноўныя працы ў галіне алгебры, асабліва камутатыўнай алгебры, якую ён звязаў з алгебраічнай геаметрыяй і надаў патрэбную строгасць высноў сваіх настаўнікаў-італьянцаў (таксама неабходна адзначыць важны ўклад у гэтым напрамку А. Вейля і ван дэр Вардэна).
Лаўрэат прэміі Вольфа за 1981 год.
Выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага).
Зноскі
↑ абMacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.