Одры Хепбёрн (англ.: Audrey Hepburn, вымаўляецца /hebən/ або /hebə: n/), народжаная Одры Кэтлін Растан (англ.: Audrey Kathleen Ruston; 4 мая1929, Брусель — 20 студзеня1993, Талашна) — брытанская і амерыканская актрыса, фотамадэль і гуманітарны дзеяч. Лаўрэатка «Оскара» за лепшую жаночую ролю ў фільме 1953 года «Рымскія канікулы», а таксама намінавалася на гэтую прэмію чатыры разы ў 1954, 1959, 1961 і 1967 гадах.
Біяграфія
Нарадзілася ў Ікселе (камуне Брусельскага сталічнага рэгіёну), пад імем Одры Кэтлін Растан, правяла дзяцінства і юнацтва пераважна ў Нідэрландах, жыла ў горадзе Арнем, акупаваным нацысцкай Германіяй падчас 2-й сусветнай вайны. Вучылася ў Арнеме балету, у 1948 годзе пераехала ў Лондан і працавала танцоўшчыцай на сцэне лонданскіх тэатраў.
Творчасць
Зняўшыся ў некалькіх еўрапейскіх фільмах, Одры звярнула на сябе ўвагу Калет, якая абрала яе на галоўную ролю ў брадвейскай пастаноўцы «Жыжы». У 1952 годзе Хепбёрн іграе галоўную жаночую ролю ў амерыканскім фільме «Рымскія канікулы» (1953), за якую атрымлівае прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA. У 1954 годзе атрымлівае прэмію «Тоні» за ігру ў брадвейскай пастаноўцы «Ундзіна» (1954)[9].