У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Емяльянава .
Ніна Сяргееўна Емялья́нава (нар. 31 студзеня 1948 , г. Гродна ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
З сям’і службоўцаў. Скончыла ў Гродне СШ № 1. У 1968 —1974 гадах вучылася на факультэце горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута (выкладчыкі І. Г. Ляжава [ru] , Б. К. Яромін ). Затым у 1974 —1979 гадах працавала архітэктарам, ст. архітэктарам у тэрытарыяльнай майстэрні № 7 інстытута «Масграмадзянпраект » у г. Каломна Маскоўскай вобласці . З 1980 года працуе кіраўніком групы архітэктараў у «Гроднаграмадзянпраекце »[ 1] [ 2] .
Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года[ 1] [ 2] .
Творчасць
Царква Усіх гаротных Радасць у Мастах
Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне
Найбольш значныя работы: музычнае вучылішча з музычнай школай па праспекце Я. Купалы ў Гродне , плавальны басейн у Гродзенскай СШ № 9, 12-14-павярховы жылы дом у мікрараёне «Румлёва» , фірменная крама «Ніка» у мікрараёне «Вішнявец» у Гродне, адміністрацыйны будынак у Лідзе , праваслаўная царква «Усіх гаротных Радасць» ў Мастах (1992 , будаўніцтва ў 1993 —1997 ), 60-кватэрны жылы дом па вуліцы Ф. Скарыны і 80-кватэрны жылы дом па вул. А. Міцкевіча ў Навагрудку [ 1] , праваслаўны храм у гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне (2001 , будуецца з 2004 ), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Нёман у Гродне (2003 —2006 , будуецца з 2004 ; у сааўтарстве з А. Валканоўскай , Н. М. Дашук ), рэканструкцыя школы з прыбудовай на 540 навучэнцаў у г.п. Воранава (2003 —2004 , будаўніцтва ў 2005 —2007 ; у сааўтарстве з Т. Д. Чорнай , А. Валканоўскай ), квартал жылой забудовы ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (2007 , пачатак будаўніцтва ў 2009 ; пры ўдзеле архітэктараў І. Беленькай , Р. Ю. Касперчыка )[ 2] .
Зноскі
Літаратура