У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Русак.
Ніна Аляксандраўна Руса́к (14 жніўня 1937 — 8 снежня 1999) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1992).
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Яршэвічы (Валожынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыла Беларускі інстытут народнай гаспадаркі і засталася працаваць у ім на кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў прамысловасці. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта, прафесара.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па эканамічным і фінансавым аналізе дзейнасці суб’ектаў гаспадарання. Распрацавала тэарэтычныя асновы па ўдасканаленню прагнознага, шматварыянтнага і аператыўнага аналізу дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Упершыню абгрунтавала методыку аналізу выдаткаў сыравіны ў кандытарскай і цукровай прамысловасці. Распрацавала методыкі ў галіне прагназавання прыбытку і фінансавага стану прадпрыемства, а таксама рэкамендацыі па развіцці аператыўнага аналізу з выкарыстаннем ПЭВМ[2].
Таксама займалася навукова-метадычнай працай. Пад кіраўніцтвам Н. А. Русак падрыхтаваны 12 кандыдацкіх дысертацый[2]. Аўтар больш за 100 навуковых прац[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Экономический анализ деятельности производственных объединений кондитерской промышленности: моногр. — Мн., 1983;
- Экономический анализ в условиях самофинансирования предиприятий. — Мн., 1989;
- Основы финансового анализа. — Мн., 1995 (разам з В. А. Русаком);
- Экономический анализ деятельности перерабатывающих предприятий АПК. — Мн., 1995;
- Теория анализа хозяйственной деятельности. — Мн., 2001 у сааўтарстве).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі