Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Нясвіжскі прыгонны тэатр — прыгонны тэатр(руск.) (бел. князёў Радзівілаў, які ў 1740—1791 гадах дзейнічаў у Нясвіжы. З 1746 года тэатр кіраваўся княгіняй Францішкай Уршуляй Радзівіл і дзейнічаў як аматарскі: у спектаклях разам з прыгоннымі ўдзельнічалі члены княжацкай сям’і, шляхта, кадэты нясвіжскага корпуса, наёмныя акцёры (першы спектакль — «Прыклад справядлівасці»).
Сцэнічныя пляцоўкі
Спектаклі ў суправаджэнні Нясвіжскай капэлы Радзівілаў праходзілі ў замку «Камедыхаўз» (перабудаваны ў 1748 годзе архітэктарам К. Ждановічам), у прадмесці Нясвіжа Альбе пад адкрытым небам у «зялёным тэатры» і ў палацы «Кансаляцыя», які не захаваліся да нашых дзён.
Адной з такіх тэатральных сцэн Нясвіжскага замка, так званай «У рова на вале», была паўкруглая пляцоўка, арганізаваная на бастыёне, размешчаным паміж Замкавым возерам і абарончым ровам замка. Мяркуючы па даце першай пастаноўкі, яна была арганізавана ў 1747 годзе. Гледачы размяшчаліся на замкавым вале і на гаўбцы трохпавярховага корпуса. Фонам спектаклям служылі роўнядзь возера і выгляд горада на далёкім плане. Па перыметры сцэны, верагодна, стаялі скульптуры муз мастацтва — Каліопы, Эўтэрпы, Мельпамены, Тэрпсіхоры, Таліі, Эраты, Палігімніі, Кліа, Ураніі, якія чаргаваліся з іншымі ўпрыгожваннямі сцэны. Ва ўсякім разе, да сённяшняга дня ўздоўж дарожкі на бастыёне захаваліся 16 круглых каменных пастаментаў для скульптур[1].
Тэатр выязджаў у Слуцк (паміж 1755—1759 гадамі), Белую (1753, 1761), Жолкву (1753), Алыку (1753), у 1755 годзе працаваў у будынку «новага тэатра».
У Нясвіжскім тэатры Радзівілаў выкарыстоўваліся некалькі тыпаў дэкарацый (з зялёных баскетаў аб’ёмныя павільёны, сімультанныя дэкарацыі(англ.) (бел.).
Трупа і кіраўніцтва
З 1746 года рэжысёрам тэатра Радзівілаў быў Я. П. Фрычынскі, балетмайстрам — аўстрыец Шрэтэр[2] (з 1746) і француз Л. Мацье[2] (з 1750), капельмайстрам былі Ян Ценціловіч (прыгонны Радзівілаў, які вучыўся за мяжой) і Е. Бакановіч.
У 1753—1762 гадах князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька надаў тэатру прафесійны характар — папоўніў прыгонную трупу акцёрамі, стварыў тэатральную (музычныя, вакальныя класы) і балетную школы і аркестры: народных інструментаў («літоўская музыка»), рагавы і ваенны («янычарня»).
Пры князі Карле Станіславе Радзівіле «Пане Каханку» ў складзе тэатра (1762—1764, 1777—1786) працавала трупа драматычных акцёраў (з 1783 года рэжысёр Л. Перажынскі, акцёры К. Аўсінскі, В. Ясінскі, С. Закжэўскі і іншыя), група італьянскіх спевакоў і балет (больш за 20 прыгонных танцораў, балетмайстар з 1750 года — Луі Дзюпрэ, з 1761 года — італьянец А. Пуціні, з 1762 года — француз Я. Аліўе, з 1779 года — А. Лойка і Г. Петынеці). У рэпертуары былі балеты А. Пуціні, оперы Д. Паізіела, Я. Голанда, К. Глюка («Арфей і Эўрыдзіка») і іншыя[3].
У 1785 годзе была адкрыта драматычная школа для прыгонных пад кіраўніцтвам М. Вернера і С. Закжэўскага. З 1786 года тэатр працаваў нерэгулярна, а ў 1791 годзе — спыніў сваю дзейнасць[4].
Першыя пераклады Уршулі Францішкі Радзівіл рабіліся менавіта для нясвіжскай сцэны. І творы французскіх драматургаў у Нясвіжы часам ставіліся раней, чым у Варшаве і Пецярбургу.
У рэпертуары тэатра былі творы, напісаныя самой Францішкай Радзівіл — камедыі «Дасціпнае каханне» (1746), «Суцяшэнне ў клопатах», «Золата ў агні» і «У вачах нараджаецца каханне» (1750), «Нягоднік у сілках» і «Суддзя, пазбаўлены розуму» (1751), «Любоў — пышная майстрыха» (1752), драмы «Плён чароўнага провіду» (1746) і «Каханне — зацікаўлены суддзя» (1747); трагедыі «Суддзя, пазбаўлены розуму» (1748) і «Гульня Фартуны» (1750); оперы «Сляпое каханне не думае пра канец» і «Шчаслівае няшчасце» (1752); перакладзеныя і пераробленыя ёю п’есы Мальера «Смешныя жаманніцы(руск.) (бел.» пад назвай «Убачанае не праходзіць» (1749) і «Лекар паняволі» (1752), а таксама балеты, пантамімы.
Таксама былі пастаўлены камедыі Мальера («Маскарыль» і «Сганарэль(руск.) (бел.», 1755; «Жорж Дандэн(руск.) (бел.», 1757; і іншыя), Вальтэра («Заіра(англ.) (бел.», 1757), С. Мыцельскага («Іосіф-патрыярх»), В. Ржавускага(руск.) (бел. («Жалкеўскі» і «Уладзіслаў пад Варнай», 1761), італьянскія і нямецкія камічныя оперы і балеты.
Крыніцы
↑Метельский, А.А. Владельцы старого Несвижа. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — С. 98-99. — 160 с. — ISBN 978-985-11-0581-2.