Віцебскі школьны тэатр — тэатр, існаваў у 1671—1766 гг. у Віцебску пры езуіцкім калегіуме. Вядома пра выкананне ў канцы 17 ст. пасійнай лацінскай драмы «Два браты, святыя Канцый і Канцыян» (1693 г., з алегарычна-міфалагічным балетам, хорам і інтэрлюдыямі) і польскай драмы «Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда» (з польска-беларускімі інтэрмедыямі, змешчаны ў т. зв. «Аршанскім кодэксе»).
У 18 ст. ставіліся: панегірычная драма «Каштоўны камень у дзюбе крумкача Гасеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў» (1737 г.), прысвечаная гербу віцебскіх магнатаў і 50-годдзю існавання калегіума, польскія трагедыі «Ар-таксар» Я.Кушаля (1765) і «Сеннахерыб»
(1766 г.). Выкладчыкамі рыторыкі і паэтыкі калегіума працавалі Д. Крачатоўскі, С. Макоўскі, Ян Заранак і інш. (яны звычайна і пісалі школьныя драмы).
Літаратура
- Віцебскі школьны тэатр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1997. – Т. 4. – С. 233.
- Віцебскі школьны тэатр (1671-1766) // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2002. – Т. 1. – С. 216-217.
|
---|
Бабруйск | |
---|
Брэст | |
---|
Віцебск | |
---|
Гомель | |
---|
Гродна | |
---|
Мазыр | |
---|
Магілёў | |
---|
Маладзечна | |
---|
Мінск | |
---|
Мінск і за мяжой | |
---|
Пінск | |
---|
Слонім | |
---|
Гістарычныя | |
---|