Вёска
Новыя Лукі
Новыя Лукі на карце Беларусі ±
|
Но́выя Лу́кі[3] (трансліт.: Novyja Luki, руск.: Новые Луки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Да вёскі далучана суседняя в. Задвор’е.
Гісторыя
У XIX — пачатку XIX стагоддзяў у Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 3 аднавяскоўцы.
Насельніцтва
- 76 двароў, 458 жыхароў (1897)
- 19 двароў, 124 жыхары (1909)
- 10 дамоў, 58 жыхароў (1921)
- 95 жыхароў (1939)
- 134 жыхары (1959)
- 47 двароў, 146 жыхароў (1998)
- 31 гаспадарка, 40 жыхароў (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|