Но́ваюлія́нскі калянда́р — мадыфікацыя юліянскага календара, распрацаваная сербскім астраномам, прафесарам матэматыкі і нябеснай механікі Бялградскага ўніверсітэта Мілуцінам Міланкавічам.
Памылка ў адны суткі ў параўнанні з годам раўнадзенстваў у грыгарыянскім календары набярэцца прыкладна за 10 000 гадоў (у юліянскім — прыкладна за 128 гадоў). Часцяком трапляецца ацэнка, якая прыводзіць да велічыні ў 3000 гадоў, што атрымліваецца падчас параўнання даўжыні года ў юліянскім календары з сярэдняй бягучай астранамічнай даўжынёй трапічнага года. Такая лічба звязана з недакладным вызначэннем апошняй даўжыні як інтэрвалу паміж раўнадзенствамі і з'яўляецца сталай памылкай[1][2].
Структура календара
Новаюліянскі каляндар заснаваны на больш складаным, 900-гадовым цыкле. На працягу гэтага перыяду скасоўваюцца 7 з 9 векавых высакосаў. Высакоснымі гадамі лічацца тыя векавыя гады, падчас дзялення парадкавага нумара якіх на 900 у астачы застаецца 200 ці 600. Пачынаючы з 200 года такімі з'яўляюцца сам 200, 600, 1100, 1500, 2000, 2400, 2900, 3300, 3800 і г. д.
Такім чынам, год лічыцца высакосным, калі:
- а) яго нумар без астачы дзеліцца на 4 і не дзеліцца на 100 ці
- б) яго нумар дзеліцца на 900 с астачай 200 ці 600.
Усяго на 900 гадоў прыпадае 682 простых і 218 высакосных гадоў (у юліянскім 400-гадовым цыкле маецца 300 простых і 100 высакосных, у грыгарыянскім — 303 простых і 97 высакосных гадоў).
Грыгарыянскі год: 365,2425 = 365 + 0,25 − 0,01 + 0,0025 = 365 + 1/4 − 1/100 + 1/400.
Новаюліянскі год: 365,242222 = 365 + 0,25 − 0,01 + 0,002222 = 365 + 1/4 − 1/100 + 2/900.
Сярэдняя працягласць года ў новаюліянскім календары складае 365,242222 сутак. Гэта больш сапраўднай працягласці трапічнага года (365,24219880 сутак) усяго на 0,000023 сутак, ці менш чым на 2 секунды. Разыходжанне ў адны суткі набіраецца прыкладна за 43 500 гадоў. Але дакладнасць новаюліянскага календара вышэй чым грыгарыянскага, толькі калі лічыць трапічны год у атамным ці эфемерыдным часе, не прывязваючыся да абарачэння Зямлі. Але ў любым рэальным годзе колькасць сутак ад усхода да ўсхода — цэлая, і асобныя секунды не з'яўляюцца вырашальнымі (важныя толькі асобныя суткі). Таксама перыяд восевага абарачэння Зямлі змяняецца, працягласць трапічнага года, адлюстраваная ў сонечных сутках (а не ў сутках СІ, роўных 86 400 атамным секундам), цяпер бліжэй да 365,2424; гэтая велічыня на працягу некалькіх тысячагоддзяў вагаецца паміж 365,2423 і 365,2424; і, верагодна, наступныя некалькі тысяч год будзе паводзіць сябе падобным жа чынам. Сярэдняя працягласць каляндарнага года ў грыгарыянскім календары роўная 365,2425 суткам. Да таго ж сусветны час перыядычна карэктуецца — да яго дадаюць секунду.
Выкарыстанне
Цяперашнім часам Руская, Іерусалімская, Грузінская і Сербская цэрквы, а таксама афонскія манастыры для вылічэння нерухомых святаў карыстаюцца юліянскім календаром, усе астатнія памесныя цэрквы — новаюліянскім, які да 2800 года будзе цалкам супадаць з грыгарыянскім[3], таму прынятую імі каляндарную сістэму часам клічуць грыгарыянскай[4]. Пры гэтым паўсюль, акрамя Фінскай праваслаўнай царквы, Пасхалія вылічваецца паводле юліянскага календара (Александрыйская пасхалія)[3].
Новаюліянскі каляндар быў фармальна ўведзены патрыярхам Ціханам для выкарыстання Патрыяршай Царквой 15 кастрычніка 1923 года — абнаўленцы перайшлі на яго яшчэ раней. Але гэтая навізна, хоць і была прынятая практычна ўсімі маскоўскімі прыходамі, увогуле выклікала непаразуменне ў царкве, таму ўжо 8 лістапада 1923 года патрыярх Ціхан распарадзіўся «паўсюднае абавязковае ўвядзенне новага стылю ў царкоўны ўжытак часова адкласці». Такім чынам, новы стыль дзейнічаў у Рускай праваслаўнай царкве толькі 24 дні.
Табліца адпаведнасці календароў
Графа «стагоддзе» адпавядае перыяду часу паміж 1 сакавіка апошняга года папярэдняга стагоддзя і апошнім днём лютага (28 ці 29) апошняга года азначанага стагоддзя.
Астатнія тры графы азначаюць розніцу (ў днях) адпаведна паміж новаюліянскім і юліянскім, грыгарыянскім і юліянскім, новаюліянскім і грыгарыянскім календарамі.
Стагоддзе |
новаюліянскі - юліянскі |
грыгарыянскі - юліянскі |
новаюліянскі - грыгарыянскі
|
I |
-2 |
-2 |
0
|
II |
-1 |
-1 |
0
|
III |
-1 |
0 |
-1
|
IV |
0 |
+1 |
-1
|
V |
+1 |
+1 |
0
|
VI |
+2 |
+2 |
0
|
VII |
+2 |
+3 |
-1
|
VIII |
+3 |
+4 |
-1
|
IX |
+4 |
+4 |
0
|
X |
+5 |
+5 |
0
|
XI |
+6 |
+6 |
0
|
XII |
+6 |
+7 |
-1
|
XIII |
+7 |
+7 |
0
|
XIV |
+8 |
+8 |
0
|
XV |
+9 |
+9 |
0
|
XVI |
+9 |
+10 |
-1
|
XVII |
+10 |
+10 |
0
|
XVIII |
+11 |
+11 |
0
|
XIX |
+12 |
+12 |
0
|
XX |
+13 |
+13 |
0
|
XXI |
+13 |
+13 |
0
|
XXII |
+14 |
+14 |
0
|
XXIII |
+15 |
+15 |
0
|
XXIV |
+16 |
+16 |
0
|
XXV |
+16 |
+16 |
0
|
XXVI |
+17 |
+17 |
0
|
XXVII |
+18 |
+18 |
0
|
XXVIII |
+19 |
+19 |
0
|
XXIX |
+20 |
+19 |
+1
|
XXX |
+20 |
+20 |
0
|
XXXI |
+21 |
+21 |
0
|
XXXII |
+22 |
+22 |
0
|
XXXIII |
+23 |
+22 |
+1
|
XXXIV |
+23 |
+23 |
0
|
XXXV |
+24 |
+24 |
0
|
XXXVI |
+25 |
+25 |
0
|
XXXVII |
+26 |
+25 |
+1
|
XXXVIII |
+27 |
+26 |
+1
|
XXXIX |
+27 |
+27 |
0
|
XL |
+28 |
+28 |
0
|
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі