«Наро́дны альбо́м. Ненаўмы́сны шэдэ́ўр» — беларускі дакументальны фільм, створаны Сяргеем Будкіным і Яўгенам Шапчыцам на тэлеканале «Белсат» у 2016 годзе.[1]
Сюжэт
Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да рыхтавання рымэйку на сцэне Падляскай оперы[pl] ў верасні 2016 года. Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?
У фільме бралі ўдзел
Здымачная група
- аўтары фільму — Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц
- аператары — Аляксандр Алейнікаў, Яўген Шапчыц, Ягор Яфімаў, Павал Раманеня, Дзмітры Грыневіч, Андрэй Фаніпальскі
- аэраздымкі — Зміцер Стэльмах, Зміцер Грышчук, Мацей Слупскі
- мантаж — Яўген Шапчыц, Аляксей Сіпачоў
- графічны дызайн — Ілля Бажко
- рэдактар — Дзмітры Грыневіч
- прадзюсар — Раман Варшыцкі
- генеральны прадзюсар — Аляксей Мінчонак
Зноскі
Спасылкі