Надзея Чарнабай (эст.: Nadežda Tšernobai; 28 красавіка 1985, Кохтла-Ярвэ — 21 снежня 2015, Тарту) — эстонская мастачка, член Эстонскага саюза жывапісцаў і член Тартускага саюза мастакоў, удзельніца групы эстонскіх мастакоў «DUUL».
Біяграфія
Нарадзілася 28 красавіка 1985 года ў Кохтла-Ярве. Маці — мастачка, настаўнік малявання, бацька — машыніст экскаватара.
З 1997 года вучылася ў Йыхвіскай мастацкай школе, якую скончыла ў 2001 годзе. У 2004 годзе скончыла з залатым медалём Кохтла-Ярвескую агульную гімназію. Год паміж вучобай у сярэдняй школе і ўніверсітэце працавала ў фотаатэлье.
З 2005 года вучылася на мастацкім аддзяленні філасофскага факультэта Тартускага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Жывапіс», дзе ў 2007 годзе атрымала ступень бакалаўра і ў 2010 годзе — ступень магістра. У 2014 годзе пачала навучанне ў дактарантуры Латвійскай акадэміі мастацтваў.
Працавала ў Тартускай мастацкай школе настаўнікам малявання, да гэтага навучалася маляванню ў Тартускім мастацкім каледжы.
Скончыла жыццё самагубствам у двары Тартускага Дома мастакоў, дзе ў яе было атэлье, 21 снежня 2015 года. Пахаваная на могілках Йыхві.
Зноскі
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|