Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. Быў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (штаб студэнцкіх атрадаў)[1].
З 1991 да 1992 гг. быў намеснікам камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Працаваў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (Віцебск, 1992—1994 гг.), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму (1994—1997 гг.). З 1997 да 2001 гг. — другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі».
27 сакавіка2001 г. вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі з пераходам на сталую працу дэпутатам.
Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»[2]. У 2014 годзе стаў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2016—2019 гадах быў членам Савета Рэспублікі6-га склікання[3]. У 2015 і 2020 гг. узначальваў ініцыятыўныя групы кандыдата ў прэзідэнты (Аляксандра Лукашэнкі). У 2020 г. як кіраўнік ініцыятыўнай групы быў заказчыкам агітацыйнай прадукцыі, надрукаванай накладам 4,7 мільёна экзэмпляраў, якая, паводле некаторых аналітыкаў, распаўсюджвалася з парушэннем заканадаўства[4][5].
Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсіфікацыі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў здзяйсненні палітычных рэпрэсій[7].
Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus / [Уклад.: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч (каардынатар), А. І. Фядута, В. А. Чуйко; Прадм. В. Трыгубовіч]. — Вільня: [б. в.], 2007. — 254, [1] с. — С. 154.