Міністэ́рства манта́жных і спецыя́льных будаўні́чых рабо́т Белару́скай ССР было ўтворана ў 1967 годзе на базе мантажных падраздзяленняў Міністэрства будаўніцтва БССР. У 1992 годзе Міністэрства было ліквідавана.
Структура на 1974 год
- Аддзел механізацыі і аўтатранспарту
- Вытворча-размеркавальнае ўпраўленне
- Галоўзабеспячэнне [1].
Падпарадкаваныя трэсты
Арганізацыі Мінмантажспецбуда выконвалі работы свайго профілю на субпадраду.
- трэст «Хіммантаж» (пасля «Прамтэхмантаж») — вёў мантаж металічных канструкцый, тэхналагічнага абсталявання і трубаправодаў;
- трэст «Белэлектрамантаж» — выконваў электрамантажныя работы;
- трэсты «Белсантэхмантаж №1» і «Белсантэхмантаж №2» — вялі мантаж сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, санітарна-тэхнічных сістэм;
- трэст «Белцеплаізаляцыя» — выконваў ізаляцыю прамысловага абсталявання і трубаправодаў;
- трэст «Белпрамналадка» — выконваў усе віды пусканаладачных работ, у тым ліку кантроль зварных злучэнняў неразбуральнымі метадамі
- трэст «Цепламантаж» — выконваў цепламантажныя, вогнеўстойлівыя і футэровачныя работы
Міністры
Зноскі
|
---|
1940—1950-я | | |
---|
1960—1970-я | |
---|
1980—1990-я | |
---|