Міністэ́рства харчо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата харчовай прамысловасці БССР[1].
Гісторыя
17 красавіка 1953 года Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССР у Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, з 30 кастрычніка 1953 года была зноў адноўлена пад назвай Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. Міністэрства было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню харчовай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР.
У 1965 годзе ўпраўленне харчовай прамысловасці было зноў пераўтворана ў Міністэрства харчовай прамысловасці БССР.
У 1985 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці БССР спыніла сваю дзейнасць; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[3].
Структура на 1974 год
- Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне
- Аддзел кандытарскай, маслабойнай і тытунёвай прамысловасці
- Аддзел кансервавай, агароднінасушыльны, харчоваканцэнтратнай і вінаробнай прамысловасці
- Аддзел цукровай прамысловасці
- Аддзел сельскай гаспадаркі і нарыхтовак
- Аддзел хлебапякарнай, макароннай і дражджавой прамысловасці
- Рэспубліканскае праектна-канструктарскае бюро (вул. Казлова, 29)[4].
Міністры
Крыніцы
Літаратура
- Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 1. – Мн., 2000.
|
---|
1940—1950-я | | |
---|
1960—1970-я | |
---|
1980—1990-я | |
---|