Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінжылкамга́с Белару́сі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які каардынуе рэалізацыю палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы[1].
Асноўныя задачы
Фарміраванне і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду;
Ажыццяўленне мер па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне абыходжання з камунальнымі адходамі;
Ажыццяўленне адзінай дзяржаўнай палітыкі па ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і прадастаўленні грамадзянам жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду;
Ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў частцы кіравання дзяржаўным жыллёвым фондам, выкарыстання і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў, у тым ліку з дапамогай арганізацыі і правядзення капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў;
Забеспячэнне развіцця канкурэнтных (рыначных) адносін у галіне эксплуатацыі жыллёвага фонду;
Правядзенне адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі па развіцці і функцыянаванні аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паслуг у галіне пахавальнай справы, а таксама па пытаннях эксплуатацыі, утрымання і рамонту вуліц населеных пунктаў;
Своечасовае, поўнае і якаснае прадастаўленне спажыўцам комплексу жыллёва-камунальных паслуг[1].