Дзяржа́ўны паграні́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржпагранкамітэт) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную пагранічную палітыку, які забяспечвае пагранічную бяспеку, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы, каардынуючы дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і арганізацыі пагранічнай бяспекі.
У 1992 годзе былі прынятыя Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь». Да верасня 1992 года ў рэспубліку ўдалося вярнуць 1400 беларусаў-пагранічнікаў[3].
11 чэрвеня 1993 года Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь мяжы Рэспублікі Беларусь з Латвійскай Рэспублікай, Расійскай Федэрацыяй і Украінай быў нададзены статус дзяржаўнай мяжы.
19 жніўня 1993 года было прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні частак Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь».
25 кастрычніка 1993 года ўтворана асобная верталётная эскадрылля, 3 студзеня 1994 года — Пінскі пагранічны атрад.
15 сакавіка 1994 года паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па пагранічных пытаннях.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 Ліпеня 1997 № 419 «Аб мерах па ўзмацненню аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага і атрад пагранічнага кантролю «Брэст» былі рэарганізаваны ў Чырванасцяжную пагранічную групу імя Ф. Э. Дзяржынскага з месцам дыслакацыі ў г. Брэсце і быў сфармаваны Гомельскі пагранічны атрад.
25 верасня 2007 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 448 Пагранічныя войскі былі пераўтвораны ў органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь быў перайменаваны ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь[4].
18 лістапада 2014 года Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб фарміраванні новага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы — Мазырскага пагранічнага атрада з месцам дыслакацыі ў п. ПрудокМазырскага раёна. Новы атрад створаны на базе аддзела пагранічнай службы «Прудок» Гомельскай пагранічнай групы[5].
Пасля пачатку міграцыйнага крызісу кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, у тым ліку яго тагачасны старшыня Анатоль Лапо, 2 снежня 2021 года трапіла пад санкцыі Еўрапейскага саюза[6], ЗША[7] і Канады[8]. 20 снежня да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя[9], а 22 снежня — Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[10][11].
Асноўнымі задачамі Дзяржпагранкамітэта з’яўляюцца:
правядзенне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэнне пагранічнай бяспекі;
арганізацыя аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (далей — Дзяржаўная мяжа);
ажыццяўленне кіраўніцтва органамі пагранічнай службы;
арганізацыя ўзаемадзеяння і каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і арганізацыі пагранічнай бяспекі;
удзел у вырашэнні задач па абароне Рэспублікі Беларусь;
арганізацыя пропуску праз Дзяржаўную мяжу фізічных асоб, а таксама ў межах сваёй кампетэнцыі транспартных сродкаў;
папярэджанне і спыненне правапарушэнняў, якія ствараюць пагрозу пагранічнай бяспекі;
усебаковае забеспячэнне аператыўна-службовай і іншай дзейнасці органаў пагранічнай службы;
рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне ідэалогіі і працы з кадрамі ў органах пагранічнай службы;
выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
↑Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / АН Беларусі, Інстытут гісторыі; Рэдкал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.) і інш. Ч. 2. — Мінск: Беларусь, 1995. — 359, [1] с.: іл. — С. 480. — ISBN 5-338-01083-6.