Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У дублі апусціўся з першапачатковай пазіцыі нападніка на пазіцыю паўабаронцы. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010».
У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Капленка вярнуўся ў «Дынама», дзе стаў працаваць з асноўнай камандай[3]. Сезон 2016, аднак, пачаў у дублі, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1), і з таго часу замацаваўся ў асноўным складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2016 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з дынамаўцамі[4].
Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Улетку страціў месца ў складзе і стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуўся ў асноўны склад. У красавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[5].
Сезон 2019 пачынаў у дублі, з мая стаў выступаць у стартавым складзе асноўнай каманды, аднак з верасня часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года кантракт з дынамаўцамі быў разарваны[6], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Прапусціў пачатак сезона 2020, у далейшым замацаваўся ў складзе жодзінцаў і дапамог клубу выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.
У студзені 2021 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8] і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з расійскай ФНЛ[9]. У ліпені 2021 года «Чайка» была адпраўлена ў трэці дывізіён. Паўабаронца яшчэ некаторы час гуляў за каманду, аднак у жніўні пакінуў клуб[10].
У верасні 2021 года папоўніў склад астраханскага «Валгара»[11]. Пакінуў клуб у лістападзе 2022 года[12].
У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. У чэрвені 2024 года пакінуў «Шахцёр»[14] і далучыўся да саратаўскага «Сокала»[15].
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму матча супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за моладзевую зборную правёў 7 матчаў.