Служыў у коннай гвардыі. У 1747 годзе пасланнік у Даніі, у 1748—1760 гадах — Швецыі. У 1760—1773 — выхавальнік вялікага князя Паўла Пятровіча. Удзельнічаў у звяржэнні Пятра III. Старэйшы член (фактычны кіраўнік) Калегіі замежных спраў у 1763—1781 гадах, саветнік імператрыцы па пытаннях знешняй палітыкі. Распрацоўваў і праводзіў план «Паўночнага акорда» — саюзу Расіі, Прусіі, Даніі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Рэчы Паспалітай супраць Францыі, Аўстрыі і італьянскіх дзяржаў.
Паніны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 47. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.