Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (руск.: Гаврии́л Ива́нович Голо́вкин; 1660—1734) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, першы ў Расіі дзяржаўны канцлер, сваяк царыцы Наталлі Кірылаўны; з 1677 года быў пры царэвічы Пятры Аляксеевічу спачатку стольнікам, а пасля вярхоўным пасцельнічым.
Пры царэўне Сафіі выявіў асаблівую прыхільнасць Пятру і з тых часоў карыстаўся поўным яго даверам.
Суправаджаў цара ў першым падарожжы яго ў чужыя краі і разам з ім працаваў на верфях у Сардаме. У 1709 на Палтаўскім полі цар зрабіў Галоўкіна, які ўжо з 1706 стаяў на чале пасольскага прыказа, дзяржаўным канцлерам. У гэтым званні, якое ён захаваў да самой смерці, Галоўкін прымаў найбліжэйшы ўдзел у зносінах з замежнымі дзяржавамі і суправаджал цара ў яго падарожжах і паходах, паміж іншым і ў Пруцкім.
Пасля ўтварэння калегій (1717) Галоўкін быў прызначаны прэзідэнтам калегіі замежных спраў. Пры Кацярыне I Галоўкін быў членам Вярхоўнага тайнага савета. Імператрыца перадала яму на захаванне сваё духоўнае завяшчанне, якім прызначыла пераемнікам пасаду Пятра II, а яго - адным з апякуноў малалетняга імператара. Пасля смерці Пятра II Галоўкін (1730) спаліў гэты дзяржаўны акт, якім на выпадак бяздзетнай смерці юнага імператара пасад пакідаўся далейшым нашчадкам Пятра I, і выказаўся на карысць Анны Іаанаўны. Асабісты вораг князёў Далгарукіх, Галоўкін быў адным з галоўных чыннікаў няўдачы задумак вярхоўнікаў.
Выбітны царадворац, які здолеў захаваць сваё значэнне пры чатырох царставаннях, Галоўкін валодаў Каменным востравам у Пецярбургу, шматлікімі будынкамі і маёнткамі, але быў надзвычай скупы.