Мухамад Хан Джунеджа нарадзіўся ў горадзе Сіндхры правінцыі Сінд у 1932 годзе. Джунеджа пачаў сваю палітычную кар’еру ў Пакістане ў 21 год, пасля таго як скончыў сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Вялікабрытаніі. У 1962 годзе быў абраны членам правінцыйнай Асамблеі Заходняга Пакістана. У ліпені 1963 гады ён быў прызначаны міністрам аховы здароўя ў Заходнім Пакістане. У перыяд з 1985 года па 1988 год Мухамад быў прэм’ер-міністрам Пакістана. У 1990 годзе ён стаў членам Нацыянальнага сходу Пакістана. Памёр праз тры гады ад цяжкай хваробы і быў пахаваны ў Ісламабадзе.
Зноскі
↑ абMohammad Khan Junejo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.