Мерадж Халід (20 верасня1916 — 13 чэрвеня2003) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч і філосаф. Быў выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Пакістана з 1996 па 1997 год.
Біяграфія
Нарадзіўся ў прыгарадзе Лахора. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў у юрыдычны каледж. Пачаў юрыдычную практыку ў 1948 годзе. Халід быў абраны ў правінцыйную асамблею ў 1965 годзе. У 1968 годзе ён уступіў у Пакістанскую народную партыю. У 1970 годзе быў абраны ў Нацыянальную асамблею.
У снежні 1971 года Зульфікар Алі Бхута ўключыў Мераджа Халіда ў свой кабінет міністраў, прызначыўшы яго Міністрам харчавання і сельскай гаспадаркі. Пазней ён быў абраны спікерам Нацыянальнай асамблеі.
У красавіку 1979 года быў пакараны смерцю Зульфікар Алі Бхута, а Халід быў прызначаны членам Цэнтральнага Камітэта Пакістанскай народнай партыі. У студзені 1988 года сышоў у адстаўку з гэтай пасады і быў ізноў прызначаны спікерам Нацыянальнай асамблеі. Халід сышоў з палітыкі ў 1993 годзе, пачаў працаваць рэктарам Міжнароднага ісламскага ўніверсітэта.
Халід Мерадж быў прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра ў лістападзе 1996 года і заставаўся ва ўладзе да лютага 1997 года.