Мост цераз Дубраве́нку — аўтадарожны мост цераз раку Дубравенку ў Магілёве. Злучае цэнтр горада (левы бераг) і жылы раён Фестывальны (правы). Па мосце праходзіць праспект Міру. Узведзены ў 1965 годзе з жалезабетону і мае 5 пралётаў[1], яго даўжыня складае 74 метраў, шырыня — 20 метраў.
У 2017 годзе да 750-годдзя горада праведзены капітальны рамонт моста (арх. Л. М. Уладзіміровіч), устаноўлены гранітныя бардзюры, на ліхтары надзеты шырокія літыя тумбы, якія завузілі ходнік, заменена чыгунная агароджа, тумбы абліцаваныя гранітам, замест літых ваз-кветачніц устаноўлены гранітныя шары.