У 1960 годзе пабудаваны жалезабетонны мост, які меў 3 пралёты, яго даўжыня складала 18 м, шырыня 15 м[1].
У 2007 годзе ўзведзены і адкрыты для руху новы мост, афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю ў 2008 г. Новы мост мае 6 пралётаў, агульнае даўжыня складае 199 м, шырыня 27 м[2]. Мост пачынаецца амаль ад самай Тэатральнай плошчы, праз што апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана.