З 1975 года працаваў выкладчыкам у БДУ. Завочна закончыў аспірантуру. Кандыдат гістарычных навук з 1983 года. У 1985—1991 гадах быў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі БДУ. У 1987—1989 гадах адначасова з працай ва ўніверсітэце быў у выбарных органах КПБ. У 1991—1993 гадах працаваў намеснікам дэкана гістарычнага факультэта.
У 1993 годзе па прапанове Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанкі П. К. накіраваны на дыпламатычную работу ў Варшаву, дзе да 1996 года працаваў саветнікам, саветнікам-пасланнікам, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Памёр 17 кастрычніка 2021 года[6]. 21 кастрычніка пасля пахавальнай святой імшы і абрада развітання са спачылым у Чырвоным касцёле Мінска ён быў пахаваны на могілках каля в. Качына.
Сям’я
Сын — Часноўскі Аляксандр Мечыслававіч — cаветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[7]
Выбраная бібліяграфія
Постсацыялістычныя краіны на шляху пераўтварэнняў і еўрапейскай інтэграцыі: вучэбн. дапаможнік / М. Э. Часноўскі. — Мн.: Веды, 1997. — 120 с. — ISBN 985-6390-36-2.
Эвалюцыя грамадскага ладу і міжнароднай палітыкі сучаснай Польшчы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1998. — № 2.
Палітыка Расіі адносна краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: погляд з Варшавы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1998. — № 4.
Беларускі аспект усходняй палітыкі Польшчы ў 1996—1999 гг. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 2000. — № 2.
Праблема рэгіянальнай стабільнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў канцы XX ст. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 2000. — № 3.
Еўрарэгіёны і іх роля ў постсацыялістычным развіцці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы // Беларусь в современном мире: материалы I Республиканской научной конференции, 22—23 октября 2002 г. / редкол.: А. В. Шарапо [и др.]. — Минск: БГУ, 2003.