Марыя Сяргееўна Бялінская (22 ліпеня 1906, г. Магілёў — 3 мая 1990[1]) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1953)[2].
Біяграфія
Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа (у 1944 у складзе тэатральнай франтавой брыгады). У 1965-79 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы[2].
Ролі
Выканаўца роляў гераінь, затым — характарных. У сцэнічным мастацтве Бялінскай мяккі лірызм арганічна спалучаўся з узвышшам і драматызмам[2].
У тэатры
Сярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я. Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П. Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Поля, Шурка («Мяшчане (руск.) (бел.», «Ягор Булычоў і іншыя (руск.) (бел.» М. Горкага), Марыя Антонаўна («Рэвізор (руск.) (бел.» М. Гогаля), Афелія (руск.) (бел. («Гамлет» У. Шэкспіра), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова (руск.) (бел.), Зіначка («Завея» Л. Лявонава?!)[2].
У кіно
Здымалася ў эпізодах серыяла «Атланты і карыятыды (руск.) (бел.» А. Гутковіча (1980) і фільма «Апошні хлеб» Б. Сцяпанава (1963)[3].
Сям’я
У шлюбе з тэатральным дзеячам Іосіфам Дорскім.
Зноскі
Літаратура
- Театральная энциклопедия. Том 1/Глав. ред. С. С. Мокульский — М.: Советская энциклопедия, 1961.- 1214 стб. с илл., 12 л. илл.
- Бялінская Марыя Сяргееўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі