Марыя Калеснікава нарадзілася 24 красавіка 1982 года ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор. З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Мінску. Грала на флейце ў оперным тэатры, аркестры Фінберга, у прэзідэнцкім аркестры.[4]
Вучылася ў Вышэйшай школе музыкі(ням.) (бел. ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі. Працавала ў Германіі, удзельнічала ў канцэртах, арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Германіі і Беларусі.
Палітычная дзейнасць
У 2020 годзе Марыя Калеснікава ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах. Каманда сабрала неабходную колькасць подпісаў выбаршчыкаў, аднак 18 чэрвеня ён быў затрыманы і зняволены, а 14 ліпеня Бабарыку было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. 16 ліпеня кіраўнікі штабоў Віктара Бабарыкі (Марыя Калеснікава), Валерыя Цапкалы (Вераніка Цапкала) і Святланы Ціханоўскай заявілі аб аб’яднанні.
8 жніўня Марыю Калеснікаву затрымала міліцыя, але хутка яна была вызвалена[5][6]. Калеснікава прымае актыўны ўдзел у шматлікіх мітынгах у Беларусі, яна таксама звярнулася да працаўнікоў заводаў, чыноўнікаў, дыпламатаў, сілавых структур і працаўнікоў тэлебачання і запрасіла іх і далей далучацца да мірнага пратэсту[7][8][9][10]. 18 жніўня яна ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады[11][12]. 19 жніўня была абраная ў прэзідыум Каардынацыйнай рады[13][14]. 31 жніўня Віктар Бабарыка (праз запісаны да затрымання відэазварот) і Марыя Калеснікава абвясціла пра стварэнне палітычнай партыі «Разам»[15].
Пераслед
7 верасня Марыю Калеснікаву затрымалі ў Мінску. У ноч на 8 верасня пры спробе гвалтоўнага вывазу з Беларусі ва Украіну яна на мяжы парвала свой пашпарт і такім чынам засталася на беларускай тэрыторыі. На наступны дзень была змешчана ў СІЗА-1 у Мінску як падазраваная ў крымінальнай справе аб публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[16]. Неўзабаве пасля гэтага Калеснікава была пераведзена ў жодзінскую турму(бел. (тар.)) (бел.[17].
У кастрычніку 2020 года палітычная зняволеная праз ліст паведаміла, што падчас выкрадання ёй пагражаў асабіста намеснік кіраўніка МУСГенадзь Казакевіч, які казаў, што калі яна не з’едзе, то будзе «25 гадоў без зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам»[23].
Судовае разбіральніцтва пачалося 4 жніўня 2021 года. Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, публічна была абвешчана толькі рэзалютыўная частка прысуду. 6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Марыю Калеснікаву вінаватай у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні такім фарміраваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[24].
Зняволеная ў гомельскай жаночай калоніі. 28 лістапада 2022 года Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы.
Маці памерла ў 2019 годзе, бацькі інжынеры. Бацька служыў на падводнай лодцы, выкладаў у Авіяцыйным каледжы, займаўся бізнесам. Ёсць сястра — Таццяна Хоміч — бізнес-аналітык, спявала ў рок-оперы «Чарадзей» у праекце Рамана Арлова[4]. Не замужам.