Манфрэд Герлах (ням.: Manfred Gerlach, 8 мая 1928, Лейпцыг – 17 кастрычніка 2011, Берлін) — усходнегерманскі палітык, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Германіі з 1967 па 1990, апошні старшыня Дзяржаўнага савета ГДР з 6 снежня 1989 па 5 красавіка 1990.