Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, (малд.: Република Советикэ Сочиалистэ Молдовеняскэ) МССР (малд.: РССМ) — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Размяшчалася на крайнім паўднёвым захадзе Еўрапейскай часткі СССР. На захадзе межавала з Румыніяй, на ўсходзе, поўначы і поўдні — з Украінскай ССР. Плошча 33,7 тыс. км². Насельніцтва 4 337 тыс. чал. (1989). Сталіца — горад Кішынёў.
Важныя гарады (тыс. жыхароў, 1989 г.): Кішынёў (667,1), Ціраспаль (181,9), Бэлць (158,5), Бендэр (130,0). За гады Савецкай улады з былых сёлаў і невялікіх мястэчкаў выраслі гарады Рыбніца, Унгень, Едынец, Фларэшць, Камрат, Чадыр-Лунга.
28 чэрвеня 1940 года савецкія войскі ўступілі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну, на частцы тэрыторыі якіх 2 жніўня была ўтвораная Малдаўская ССР.
Азербайджанская ССР · Армянская ССР · Беларуская ССР · Грузінская ССР · Казахская ССР · Кіргізская ССР · Латвійская ССР · Літоўская ССР · Малдаўская ССР · Расійская СФСР · Таджыкская ССР · Туркменская ССР · Узбекская ССР · Украінская ССР · Эстонская ССР
Карэла-Фінская ССР (1940—1956) · Закаўказская СФСР (1922—1936)