Майкл Філіп Андэрсан (анг.: Michael Phillip Anderson, 25 снежня1959, Платсбург, штат Нью-Ёрк, ЗША -1 лютага2003, катастрофа шатла «Калумбія») — амерыканскі лётчык, інжынер ў галіне вылічальнай і аэракасмічнай тэхнікі, астранаўт ЗША. Агульны налёт больш за 3000 гадзін на розных мадыфікацыях самалётаў KC-135 і T-38A. Здзейсніў два касмічныя палёты агульнай працягласцю 24 сутак 22 гадзіны 21 хвіліны 23 секунды. Загінуў пры катастрофе касмічнага карабля «Калумбія» пры вяртанні з космасу на Зямлю. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.
Адукацыя
1977 — скончыў сярэднюю школу ў горадзе Чэні, штат Вашынгтон.
1981 — скончыў Універсітэт Вашынгтона і атрымаў ступень бакалаўра навук у галіне фізікі і астраноміі.
1990 — скончыў Крэйтанскі ўніверсітэт і атрымаў ступень магістра навук у галіне фізікі.
Ваенная служба
З 1981 па 1982 — праходзіў курс тэхнічнай падрыхтоўкі на авіябазе Кізлер, штат Місісіпі.
1982 — атрымаў прызначэнне на авіябазу Рэндалф, штат Тэхас. Служыў на пасадзе начальніка падраздзялення па абслугоўванні сродкаў сувязі ў 2015-й эскадрыллі сувязі, а затым на пасадзе начальніка падраздзялення па абслугоўванню інфармацыйных сістэм у 1920-й групе інфармацыйных сістэм.
1986 — пачатак лётнай падрыхтоўкі на авіябазе Вэнс, штат Аклахома. Пасля заканчэння падрыхтоўкі быў прызначаны пілотам самалёта ЕС-135 ў 2-гі эскадрыллі паветранага камандавання і кіравання на авіябазе Офут, штат Небраска.
Са студзеня 1991 па люты 1992 года — камандзір самалёта і лётчык-інструктар 920-й эскадрыллі самалётаў-запраўшчыкаў на авіябазе Вартсміт, штат Мічыган. З верасня 1992 па снежань 1994 — лётчык-інструктар і афіцэр па тактыцы 380-га крыла самалётаў-запраўшчыка на авіябазе Платсбург, штат Нью-Ёрк.