Майкл Кёртыс, таксама Кертыц[6] (англ.: Michael Curtiz, сапраўднае імя Міхай Кертэц Камінер (венг.: Kertész Kaminer Mihály); 24 снежня1888, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 11 красавіка1962, Галівуд) — амерыканскі рэжысёр венгерскага паходжання, які зняў больш за 160 фільмаў, у тым ліку такія паспяховыя, як «Касабланка» (1942—1943) і «Мілдрэд Пірс» (1945).
Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў. Быў акцёрай венгерскага Нацыянальнага тэатра. У 1912—1919 ставіў фільмы ў Венгрыі. 3 1922 у краінах Заходняй Еўропы, з 1926 у ЗША. Здымаў вестэрны («Вірджынія сіці», 1940; «Каманчэрас», 1961), гістарычныя драмы («Сцежка на Санта-Фе», 1940), экранізацыі гістарычных твораў («Марскі воўк» паводле Дж. Лондана, 1941), сацыяльныя драмы («Хаціна ў бавоўніку», 1932; «Анёлы з бруднымі тварамі», 1938), героіка-прыгодніцкія фільмы («Капітан Блад», 1935; «Прыгоды Робін Гуда», 1938; «Касабланка», 1943, прэмія «Оскар»).
Зноскі
↑Mihály Kertész // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.