У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Лінда.
Лінда (руск.: Линда) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, левы прыток Волгі. Даўжыня ракі — каля 122 км, плошча вадазборнага басейна — 1630 км².
Выток — ва ўрочышчы Фядосьін Дол за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Трафеліха. Вышыня вытоку — каля 140 м над узроўнем мора. Шырыня ў верхнім цячэнні — у сярэднім ад 7 да 12 метраў, бліжэй да вусця — 20—30 метраў, глыбіня на перакатах — каля 0,5—1 метра, на плёсах — да 3 метраў, дно пясчана-глеістае, берагі стромкія і абрывістыя. Вышыня вусця — каля 64 м над узроўнем мора. Ухіл ракі — 0,67 м/км. Раней па рацэ сплаўлялі лес.
Асноўныя прытокі: злева — Алсма; справа — Кеза і Санда.
Зноскі
|
---|
Прытокі | | |
---|
Рукавы | |
---|
Вадасховішчы | |
---|
ГЭС | |
---|
Каналы | |
---|
Усе аб’екты азначаны ў парадку ад вытока да вусця |