Свія́га (руск.: Свия́га[2], татар.: Зөя, чувашск.: Сĕве, мар.: Сӱйэ) — рака ў Расіі, ва Ульянаўскай вобласці і Татарстане, правы прыток Волгі.
Даўжыня — 375 км, плошча вадазбору — 16 700 км². Шырыня 5—40 м, глыбіня 0,3—4,0 м, хуткасць цячэння 0,1—1 м/с. Сярэдні расход вады каля 35[2] м³/с.
Рака бярэ пачатак на ўсходнім схіле Прыволжскага ўзвышша ў Кузаватаўскім раёне і мае тры вытокі. Асноўным вытокам лічыцца размешчаны на ўзвышшы (332 м) у 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кузаватава. Другі выток бярэ пачатак каля вёскі Красная Паляна, а трэці на захад ад вёскі Баеўка. Цячэ з поўдня на поўнач паралельна Волзе па асіметрычнай ўзнёслай хвалістай раўніне, моцна перасечанай шматлікімі глыбокімі (часам у дзесяткі метраў) ярамі і балкамі. Правабярэжная частка больш складаная па рэльефе. Рэчышча ракі звілістае, шырыня ў межань 20—30 м, сярэдняя глыбіня на перакатах — 0,6 м, на плёсах — 1,3 м. Упадае ў Свіяжскі заліў Куйбышаўскага вадасховішча. Суднаходная на 53[3] (62[2]) км ад вусця.
На рацэ знаходзіцца горад Ульянаўск.
Зноскі
Літаратура
- Свияга // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 376. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
|
---|
Прытокі | | |
---|
Рукавы | |
---|
Вадасховішчы | |
---|
ГЭС | |
---|
Каналы | |
---|
Усе аб’екты азначаны ў парадку ад вытока да вусця |