Ён нарадзіўся 12 кастрычніка1986 года ў акрузе Бейчжэнь (правінцыя Ляанін). У 2004 годзе ён паступіў у медыцынскую школу Уханьскага ўніверсітэта і там вучыўся на афтальмолага. На другі год навучання ён уступіў у Камуністычную партыю Кітая. У 2011 годзе скончыў ступень магістра і пачаў працаваць у афтальмалагічным цэнтры ўніверсітэта Сямень (правінцыя Фуцзянь). У 2014 годзе ён вярнуўся ва Ухань і атрымаў пасаду лекара ў гарадской цэнтральнай бальніцы.
Ён быў жанаты з Фу Сюэцзе, іх сыну 5 гадоў. Фу была цяжарная другі раз, калі памёр муж.
Лі Веньлян і каранавірус
Сцвярджаецца, што 30 снежня 2019 года Вэньлян упершыню паведаміў пра новы вірус, падобны на вірус SARS, у інтэрв’ю выпускнікам універсітэцкай школы Уханьскага ўніверсітэта ў чаце WeChat, пасля чаго яго выклікалі ў міліцыю і жорстка папярэджвалі аб недапушчальнасці распаўсюджвання чутак[6] .
Смерць
Вярнуўшыся на працу, лекар працягваў прымаць пацыентаў, у тым ліку і інфікаваных. 10 студзеня ў Веньляна былі сімптомы віруснай інфекцыі. 12 студзеня ён быў шпіталізаваны, але з-за адсутнасці дыягнастычных даследаванняў на новы вірус яго дыягназ быў пацверджаны толькі 1 лютага. 5 лютага яго стан рэзка пагоршыўся, і на наступны дзень пачаліся паведамленні аб яго смерці, у якіх часам смерці называлася 7 гадзін раніцы[7]. Выканаўчы дырэктар СААЗ Майк Раян выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Лі Веньляна, сказаўшы: «Мы ўсе павінны аддаць належнае працы, якую ён зрабіў»[8]. Цягам 6 лютага ў кітайскіх СМІ была апублікаваная супярэчлівая інфармацыя пра стан Лі Веньляна: сярод іншага паведамлялася, што спыненне сэрца адбылася 6 лютага ў 21.30, а пасля гэтага Вэньлян працягваў некаторы час знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, дзе лекары спрабавалі яго рэанімаваць. Паводле канчатковай інфармацыі, 7 лютага лекар памёр у 3 гадзіны ночы, да гэтага часу многія грамадскія асобы і карыстальнікі сацыяльных сетак ужо выказалі спачуванні[9].