Людвіг Андрэас фон Феербах (ням.: Ludwig Andreas von Feuerbach; 28 ліпеня 1804 — 13 верасня 1872) — нямецкі філосаф-матэрыяліст і атэіст, адзін з прадстаўнікоў класічнай нямецкай філасофіі.
У 1830 г. ананімна апублікаваў твор «Думкі пра смерць і бяссмерце», дзе паказаў негрунтоўнасць хрысціянскага догмату пра бессмяротнасць душы. Кніга была канфіскавана, ананімнасць раскрыта, і Феербах быў пазбаўлены права выкладання. Амаль 25 гадоў ён пражыў у вёсцы Брукбург (Цюрынгія), дзе ім былі напісаны яго галоўныя працы. У апошнія гады жыцця захапіўся сацыяльна-эканамічнымі праблемамі і нават уступіў у сацыял-дэмакратычную партыю (1870). У цэнтры яго вучэння чалавек — «адзіны, універсальны і вышэйшы прадмет філасофіі». І адносіны да яго павінны быць не абстрактна-тэарэтычныя, сузіральныя, а дзейныя, творчапераўтваральныя, бо «сапраўдная філасофія не ў тым, каб ствараць кнігі, а каб ствараць людзей». Філосаф лічыў, што лёс чалавецтва залежыць ад яго самога. Крытыка рэлігіі прывяла яго да матэрыялістычнай філасофіі, што абапіраецца на жыццёвы вопыт людзей і непасрэдна вынікае з умоў чалавечага існавання. Сцвярджаў, што матэрыялізм такі ж стары, як і чалавецтва, што ён дазваляе правільна зразумець чалавека і паказаць яму шлях да шчасця.
Зноскі
Літаратура
Людвіг Андрэас Феербах — продкі |
---|
|
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|