Лу́жасна (трансліт.: Lužasna, руск.: Лужесно)[1] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў вёсцы Станцыя Лужасна, за 2 км на захад ад вёскі Лужасна; на лініі Езярышча — Віцебск, паміж станцыяй Лосвіда і станцыяй Чэпіна.