Мехаво́е (трансліт.: Miechavoje, руск.: Меховое)[1] — прыпыначны пункт Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчаны за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мехавое; на лініі Езярышча — Віцебск, паміж станцыяй Грыбачы і станцыяй Бычыха.