Леанід Мікалаевіч Вазнячу́к[1] (5 жніўня 1929 — 1 лютага 1981) — вучоны ў галіне геалогіі, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1963). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР[2] (1986, пасмяротна)[3].
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску. У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1953—1956 гг. працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце[4]. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964—1969 гг. выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4]. З 1969 г. працаваў у Інстытуце геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
Л. М. Вазнячуку належаць навуковыя працы ў галіне стратыграфіі, палеагеаграфіі, геамарфалогіі і палепатамалогіі антрапагену. Склаў стратыграфічную схему антрапагеннай сістэмы тэрыторыі Беларусі (1981). Супрацоўнічаў з археолагам У. Д. Будзько.
Зноскі
Літаратура
- Санько А. Ф. Вазнячук Леанід Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 449.
- Леанід Мікалаевіч Вазнячук (1929―1981): (да 80-годдзя з дня нараджэння) / А. Ф. Санько // Літасфера: навуковы часопіс / заснавальнік Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі». — 2009. ― № 2. ― С. 173.
Спасылкі