Пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы кароткі час працаваў у Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі. З 1981 па 1987 год працаваў у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасля вяртання з Нью-Ёрка працягнуў працу ў Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі рэферэнтам аддзела культуры.
На дыпламатычную службу ў Міністэрства замежных спраў БССР прыйшоў у 1988 годзе. Працаваў на дыпламатычных пасадах у пратакольна-консульскім, а потым — у консульскім аддзеле міністэрства. З-за адсутнасці беларускай консульскай установы ў ЗША па міждзяржаўнай дамоўленасці прызначаны ў 1992 годзе на пасаду консула Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Нью-Ёрку.
Адначасова з заснаваннем 22 ліпеня 1993 года Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку быў прызначаны першым кіраўніком першай беларускай консульскай установы ў краінах Амерыкі[3]. Працаваў на гэтай пасадзе да 31 сакавіка 1995 года[4].
З 1998 па 2001 год працаваў начальнікам консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.
З 21 красавіка 2001 года да 24 мая 2007 года быў Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку.[5][6].
Пасля вяртання на Радзіму і да чэрвеня 2012 года працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.
З чэрвеня 2012 года па лістапад 2013 года — загадчык консульскага аддзела, старэйшы дарадца пасольства Беларусі ў Маскве.