Леанід Ігнатавіч Бяда (укр.: Леонід Ігнатійович Біда) (16 жніўня 1920; сяло Навапакроўка цяпер Узынкольскага раёна Кустанайскай вобласці, Казахстан — 26 снежня 1976; Мінск, Беларусь) — двойчы Герой Савецкага Саюза (26 кастрычніка 1944, 29 ліпеня 1945), заслужаны ваенны лётчык СССР (17 жніўня 1971), генерал-лейтэнант авіяцыі (1972).
З 1972 камандуючы 26-й паветранай арміяй (Беларуская ваенная акруга). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га і 9-га скліканняў. Член ЦК КПБ з 1976.
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе 26 снежня 1976 года разам са старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі Ф. А. Сурганавым.[3][4].
Іменем Л. І. Бяды названы вуліцы ў Мінску, Лідзе, Кустанаі.
Зноскі
Спасылкі
Леанід Ігнатавіч Бяда на сайце «Героі краіны»