Вёска
Купалле
Купалле на карце Беларусі ±
|
Купа́лле[1] (трансліт.: Kupallie, руск.: Купалье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на захад ад Мар’інай Горкі, за 56 км ад Мінска, на рацэ Цітаўка.
Гісторыя
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР[заўв 1].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1960 год — 35 жыхароў
- 2002 год — 7 двароў, 13 жыхароў
- 2009 год — 15 жыхароў
- 2019 год — 12 жыхароў[3]
Заўвагі
- ↑ У даведніку «Гарады і вёскі Беларусі» пра вёску Купалле напісана, нібы яна ўпамінаецца як урочышча ў XIX стагоддзі ў Пухавіцкай воласці. Аднак вёска Купалле месціцца на землях колішняй Навасёлкаўскай воласці і на дарэвалюцыйных картах не абазначаецца. Складальнікі даведніка блытаюць яе з урочышчам Купалкі, якое месцілася за 32 вярсты ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Купа́лы, мн.
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|