Холдынгавая кампанія «АўтаКрАЗ» (да 1999 года — Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод (укр.: Кременчуцький автомобільний завод)) — украінскі вытворца і пастаўшчык цяжкіх грузавых аўтамабіляў і аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння.
Гісторыя
Кампанія была створана на базе Крэмэнчуцкага аўтамабільнага завода і да 2022 года з’яўлялася індустрыяльным крылом фінансава-вытворчай групы «Фінансы і Крэдыт». На 2006 год сабрана 800.000 грузавікоў.
2014—н.ч.
З пачаткам вайны на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе КрАЗ пачаў пастаўкі тэхнікі для ўкраінскай арміі. У 2014 годзе Мінабароны закупіла 100 аўтамабіляў, у 2015—599 шт, у 2016—241 шт, у 2017—273 шт, у 2018 — 59 шт. Акрамя таго, каля 1000 аўтамабіляў набыла Нацыянальная гвардыя Украіны і 500 адзінак закупілі Памежныя войскі. Акрамя войска, куплялі машыны і дзяржаўныя прадпрыемствы. Аднак пры гэтым выпуск аўтамабіляў на КрАЗ стала зніжаўся. У 2014 годзе завод агульны выпуск склаў 1388 грузавікоў. У 2016 аб’ём вытворчасці скараціўся да 800 штук. У 2017 зрабілі 629 машын. Пазыковая нагрузка прадпрыемства расла[3]. У верасні 2018 года Гаспадарчы суд Кіева распачаў справу аб банкруцтве «АўтаКрАЗ» па пазове Ощадбанка[4]. У 2019 годзе акцыі «АўтаКрАЗ» пачалі прадаваць за даўгі.
З 2019 года закупка аўтамабіляў узброенымі сіламі Украіны спынілася[5].
6 лістапада 2022 года Нацыянальная камісія Украіны па каштоўных паперах і фондавым рынку прыняла рашэнне аб забеспячэнні прымусовага адчужэння акцый ПАТ «АўтаКрАЗ» ва ўласнасць дзяржавы[6].