Крастоўскі востраў (руск.: Крестовский остров, фінск.: Ristisaari) — востраў у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на тэрыторыі Петраградскага адміністрацыйнага раёна ў дэльце Нявы. Плошча вострава складае 4,2 км²[1]. Ранейшыя назвы вострава: Хрыстафораўскі востраў (1741), востраў Святой Наталлі (1717). Больш за палову плошчы вострава займае Прыморскі парк Перамогі. Адзіная станцыя метро на востраве — «Крастоўскі востраў».
Гісторыя
Паводле адной з легенд, яшчэ да заснавання Санкт-Пецярбурга, на востраве стаяла капліца з вялікім крыжам (руск.: крест), таму востраву далі назву «Крастоўскі». Паводле іншай версіі, калі ўзводзілі асабняк Наталлі Аляксееўны, будаўнікі знайшлі ў зямлі велізарны крыж. Таксама востраў мог быць названы «Крастоўскім» з-за крыжападобнага возера ў яго цэнтры[2]. У 1887 годзе на Крастоўскім востраве было абсталявана першае ў Расіі спецыяльнае стрэльбішча для стэндавай стральбы[3].
У савецкі перыяд разам з Каменным і Ялагіным астравамі ўваходзіў у групу Кіраўскіх астравоў.
У наш час на востраве пабудавана і будуецца вялікая колькасць элітнага жылля. Па кошце квадратнага метра жылля востраў лідыруе сярод тэрыторый Санкт-Пецярбурга[4].
Геаграфічнае становішча
Крастоўскі востраў з поўначы абмяжоўвае рака Сярэдняя Неўка, з поўдня — рака Малая Неўка і з паўночнага ўсходу — рака Крастоўка. Заходні бераг вострава выходзіць на Фінскі заліў. З Петраградскай стараной, а таксама з Ялагіным і Каменным астравамі, Крастоўскі звязвае сістэма мастоў.
На паўночным захадзе ад Крастоўскага вострава Грабным каналам аддзелены Бычы востраў.
Аб'екты на востраве
Галерэя
Зноскі
Літаратура
- Марков В. И. Кировские острова / Художник Л. А. Яценко. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Л.: Лениздат, 1965. — С. 113—153. — 160 с. — 25 000 экз. (обл.)
- Ленинград. Историко-географический атлас. — М.: Главное ўправление геодезии и картографии при Совете министров СССР, 1981.
- Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982.
- Санкт-Петербург: Энциклопедия. — М.: Российская политическая энциклопедия, 2006.
Спасылкі