Вёска
Красны Двор
Красны Двор на карце Беларусі ±
|
Кра́сны Двор[1] (трансліт.: Krasny Dvor, руск.: Красный Двор) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета.
Гісторыя
З XIX ст. вядома яке маёнтак у Вярхоўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1893 маёнтак належаў генерал-лейтэнанту У. П. Вітарфу. Дзейнічала школа граматы. У 1905 уласнасць памешчыка В. І. фон Вітарфа, якому належала 118 дзес. зямлі.
У 1922 арганізаваны саўгас «Красны Двор». З 20 жніўня 1924 вёска ў Бараўлянскім сельсавеце Лосвідскага раёна Віцебскай акругі, з 29 кастрычніка 1924 — Кузняцоўскага раёна Віцебскай акругі, з 27 ліпеня 1930 — Віцебскага раёна і вобласці. Паводле перапісу насельніцтва, Красны Двор значыўся як пасёлак, у якім у 1926 было 13 двароў, 55 жыхароў. У 1939 у Красны Двор пераселены жыхары населеных пунктаў Заазер'е, Аўсюкова, Алешкавічы.
У 1941 у вёсцы 40 двароў, 168 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 Красны Двор акупіраваны нямецкімі войскамі. У жніўні 1942 нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі ўсе двары і 19 жыхароў. У 1943—1944 у баях за вёску загінула 58 салдат Краснай Арміі.
У 1965 на ўскраіне вёкі на брацкай магіле савецкага воіна пастаўлены помнік — скульптура воіна.
З 20 снежня 1960 вёска ў Мазалаўскім сельсавеце. У 1969 тут 41 двор і 123 жыхары; 1 студзеня 2003 — 29 двароў і 40 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|