Кошкі (руск.: Ко́шки) — сяло на поўначы Самарскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кошкінскага раёна і сельскага паселішча Кошкі. Размешчана на поўначы вобласці, на беразе ракі Кандурча. Праз сяло праходзіць аўтадарога, якая выходзіць на захадзе каля вёскі Борма на аўтадарогу Самара — Ульянаўск, на ўсходзе — да Нурлата (далей на Альмецьеўск, Набярэжныя Чаўны). Насельніцтва — 7338 чалавек (2021)
За 3,5 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Пагрузная на чыгуначнай магістралі Масква — Ульянаўск — Уфа.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx