Кандурча (руск.: Кондурча́, татар.: Кондырча) — рака ў Самарскай вобласці Расіі і Татарстане. Правы і найбуйнейшы прыток ракі Сок. Даўжыня — 294 км (з іх 279 у Самарскай вобласці, 25 км у Татарстане), плошча вадазбору 4360 км².
Выток на ўзвышшы Сокскія Яры (заходнія адгор’і Бугульмінска-Белябееўскага ўзвышша), за 2,5 км на захад ад чыгуначнага раз’езда Дзяніскіна на паўночным усходзе Самарскай вобласці. Ад вытоку цячэ на паўднёвы захад да вёскі Слаўкіна, далей на паўночны захад да горада Нурлат, затым ізноў на паўднёвы захад і на поўдзень. Упадае ў Сок каля сяла Красны Яр у прыгараднай зоне Самары.
Каля сяла Слаўкіна на рацэ маецца Кандурчынскае вадасховішча.