Клара Уладзіміраўна Сакалова |
Дата нараджэння |
15 ліпеня 1931(1931-07-15) (93 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сакалова.
Клара Уладзіміраўна Сакалова (15 ліпеня 1931, Архангельск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1954 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Новакузнецка, Алма-Аты, Львова. З 1972 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1974 года — у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
У аўтарскім калектыве ёю запраектаваны: навучальны камбінат Гушашдара па вул. Гогаля (1964), жылыя дамы ў мікрараёне Кактэм-2 (1972) у Алма-Аце, інтэрнат па вул. Брусава (1970), будынак ЦНТІ (1965) у Львове.
У Беларусі ўдзельнічала ў распрацоўцы праектаў буйнапанэльных жылых дамоў і інтэрнатаў серыі М-335 БК, праектаў забудовы мікрараёнаў па вул. Сярова, Сурганава ў Мінску.
Зноскі
Літаратура