Кацярына Арагонская (ісп.: Catalina de Aragón y Castilla; Catalina de Trastámara y Trastámara, англ.: Catherine of Aragon, ужывалася таксама напісанне Katherine альбо Katharine; 16 снежня1485 — 7 студзеня1536) — дачка заснавальнікаў іспанскай дзяржавы Фердынанда Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай, першая жонка караля Англіі Генрыха VIII Цюдара, маці каралевы Марыі I. Пасля дваццаці чатырох гадоў шлюбу, з-за адсутнасці спадчыннікаў мужчынскага полу, Генрых настаяў на скасаванні шлюбу з Кацярынай. Гэты крок стаў адной з прычын канфлікту Генрыха з папам рымскім, разрыву з Рымска-каталіцкай царквой і Рэфармацыі ў Англіі.