Карал Піч (эспер.: Karel Píč, эспер.: Karolo Piĉ; 6 снежня 1920 — 15 жніўня 1995) — чэшскі эсперантыст[2][3][4][5], член Акадэміі эсперанта[6], паэт і пісьменнік кароткіх апавяданняў, эсэ і раманаў на мове эсперанта[7][8][9][10][11][12].
Карал Піч быў вядомым і ўплывовым аўтарам твораў на мове эсперанта.[13][14][15] Ён увёў і выкарыстаў у мове мноства неалагізмаў, частка з якіх былі спрэчнымі.[16] Акрамя неалагізмаў, ён быў вядомы сваім эксперыментальным выкарыстаннем мовы эсперанта. Некаторыя эсперантысты кажуць, што Піч зайшоў так далёка ў сваіх эксперыментах, што замест эсперанта выкарыстоўваў нейкую іншую, прыдуманую ім мову.[17]
Яго найбольш вядомая праца, якая ўвасабляе яго лінгвістычныя эксперыменты[18], гэта паў-аўтабіяграфічны раман La Litomiŝla tombejo (Могілкі ў Літамышле) (1981). На гэтых могілках у яго родным горадзе Літамышль пахаваны і ён сам. На яго надгробном помніку напісана на чэшскай мове «Esperantský spisovatel» («эсперанта-пісьменнік»).
Пісьменнік, паэт і перакладчык на мове эсперанта, шатландзец Уільям Олд (руск.) (бел. уключыў раман Піча ў спіс класічных твораў на эсперанта.[19]
Публікацыі
- Кароткія гісторыі
- Ekkrioj de Georgino
- Fabeloj el transe
- La Davida harpo
- Aboco
- Angoro
- Навелы
- La Litomiŝla tombejo
- Ordeno de verkistoj
- Mistero de tri unuoj
- La Bermuda triangulo (Бярмудскі трохвугольнік)
- Klaĉejo
- Артыкулы
- Эсэ
- Kritiko kaj recenzistiko en Esperanto
- La interna vivo de Esperanto
- Esperantaj neologismoj (Неалагізмы эсперанта, Esperantista 1949 г., pp. 57, 65)
Літаратура
- «Prefere karoli piĉe ol paroli kiĉe», Jorge Camacho
- Pri La Litomiŝla tombejo vidu Sten Johansson, Bohemia amoro: Karolo Picx kaj Элі Urbanová 2005
- Pri homoj kaj verkoj. Eseoj pri la Esperanto-kulturo. UEA. Rotterdam. 2012. 143 pagxoj. Pagxoj 95-112
- Vlastimil Novobilský: Skizo pri la Esperanta literaturo, p. 57, eldonis Esperanto-junularo ĉe de Domo Kulturo en Opava (1956)
- S. Kamarýt: Historio de La Esperanto-movado en Ĉeĥoslovakio, p. 111, ĈEA 1982
- Alfonso Pechan: Gvidlibro por supera ekzameno, p. 155, Budapest 1966.
Зноскі
Спасылкі