Вёска
Капскія
Капскія на карце Беларусі ±
|
Ка́пскія[1] (трансліт.: Kapskija, руск.: Капские) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
У 1860 годзе 11 двароў[2], у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Да скасавання прыгоннага права вёска ў складзе маёнтка Падбярэжжа, уласнасць Манюшкаў[3]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года было народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1927 года да 1939 года цэнтр Пудзецкаслабодскага сельсавета.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1944 годзе былі забіта 494 жыхары.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 1897 год — 24 двары, 165 жыхароў
- 1908 год — 21 двор, 201 жыхар
- 1917 год — 35 двароў, 208 жыхароў
- 1960 год — 192 жыхары
- 2002 год — 32 двароў, 64 жыхары
- 2009 год — 45 жыхароў
- 2019 год — 34 жыхары[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|